Вынікі семінара для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Информация

27 верасня 2016 г. на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбыўся навучальны семінар-прэзентацыя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды”.

Семінар быў падрыхтаваны і праведзены загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімірам Іванавічам Куліковічам, аўтарам 32 вучэбных дапаможнікаў для школы і ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Падчас правядзення семінара адбылася прэзентацыя кніг У. І. Куліковіча “Дзённік алімпіёніка”, “Гучанне беларускага слова”, “Беларуская арфаграфія”, а таксама былі дадзены практычныя рэкамендацыі адносна выканання вучнямі алімпіядных заданняў па беларускай мове.

Вынікі семінара для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Вынікі семінара для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

 

У семінары прынялі ўдзел больш за 20 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школ і гімназій Мінска. Настаўнікамі былі адзначаны высокі ўзровень арганізацыі і правядзення семінара, актуальнасць агучаных практычных рэкамендацый і неабходнасць далейшага супрацоўніцтва у галіне распрацоўкі сучасных праграм і метадычнага забеспячэння для якаснай падрыхтоўкі вучняў па беларускай мове і літаратуры.

Напрыканцы семінара перад настаўнікамі выступіў ансамбль “Акавіта”.

Увага!

30 верасня (пятніца) 16.00 – 19.00 у канферэнц-зале БДТУ будзе паўторна праведзены семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды”.

Праграма семінара:

  1. Прэзентацыя кніг У. І. Куліковіча “Дзённік алімпіёніка”, “Гучанне беларускага слова”, “Беларуская арфаграфія”. (Кнігі можна набыць).
  2. Практычныя рэкамендацыі адносна выканання алімпіядных заданняў.
  3. Выступленне творчых асоб БДТУ.

Удзел у семінары бясплатны. Падаць заяўку на семінар альбо атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне +37529 122-81-03 ці па e-mail: ipk@belstu.by (Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДТУ).