Стала ўжо добрай традыцыяй кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта ПіМ і Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі завяршаць год і распачынаць новы каляднымі сустрэчамі загадчыка кафедры Уладзіміра Куліковіча з вучнямі і настаўнікамі, якія рыхтуюцца да ІІІ (гарадскога) этапу алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Не сталі выключэннем апошні тыдзень 2019 і першы тыдзень 2020. Менавіта ў гэты час былі арганізаваныя навучальныя курсы па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У ім прынялі ўдзел каля 20 вучняў і педагогаў са школ нашай краіны.
Падчас работы семінара былі разгледжаны розныя пытанні па ўсіх раздзелах беларускай мовы, а таксама структура напісання водгуку на мастацкія творы.
Пасля квурсаў вучням былі ўручаны сертыфікаты, а настаўнікі выказалі шмат цёплых слоў Уладзіміру Іванавічу Куліковічу. Школьныя калегі назвалі яго нястомным і абаяльным выкладчыкам, прафесіяналам сваёй справы.
БДТУ жадае вучням выдатных вынікаў на алімпіядзе!
Болей фота тут…