Семінар-прэзентацыя для настаўнікаў “Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды»

Информация
У рамках адукацыйнага праекта “Тэхналогія падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры” загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, аўтар 32 вучэбных дапаможнікаў для школы і ўстаноў вышэйшай адукацыі УЛАДЗІМІР КУЛІКОВІЧ ладзіць навучальны семінар-прэзентацыю для настаўнікаў: “Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды”
 
Праграма семінара:
  1. Прэзентацыя кніг У. І. Куліковіча “Дзённік алімпіёніка”, “Гучанне беларускага слова”, “Беларуская арфаграфія”. (Кнігі можна набыць).
  2. Практычныя рэкамендацыі адносна выканання алімпіядных заданняў.
  3. Выступленне творчых асоб БДТУ.
Семінар будзе праведзены у канферэнц-зале БДТУ

27 верасня (аўторак) 10.00 – 13.00;
30 верасня (пятніца) 16.00 – 19.00

Удзел у семінары бясплатны. 
Падаць заяўку на семінар альбо атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне +37529 122-81-03 ці па e-mail: ipk@belstu.by (Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДТУ).