Віншуем вучаніцу 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Здзітаўская сярэдняя школа” Бярозаўскага раёна Канановіч Аляксандру, якая заваявала дыплом першай ступені на 3 этапе Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ў горадзе Брэсце.
Аляксандра, а таксама яе настаўніца Чайчыц Алена з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі каляднага семінара-практыкума «Падрыхтоўка вучняў да 3 этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры», які быў арганізаваны загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімірам Куліковічам.
Жадаем Аляксандры поспехаў у вучобе і новых перамог!!!